Беларуская Служба

Rzeczpospolita: Аднаўленне памежнага  кантролю ўдарыць па транспартна-лагістычнай галіне

05.07.2025 18:43
Праз польска-германскую мяжу штогод праязджае каля 10 млн грузавікоў. 
Поольскі памежны слуп PAP/Krzysztof Ćwik

Прадстаўнікі транспартнай галіны Польшчы папярэджваюць, што пасля аднаўлення праверак на мяжы з Германіяй і Літвой магчымыя затрымкі і, як вынік, павышэнне тарыфаў на перавозкі, — піша газета Rzeczpospolita.

Апоўначы 7 ліпеня Памежная служба Польшчы пачне кантроль уезду на тэрыторыю краіны на 52 памежных пераходах з Германіяй і 13 — з Літвой. «Памежнікі будуць засяроджвацца на легкавых аўтамабілях і мікрааўтобусах, аднак у заторах апынуцца ўсе», — адзначае выданне.

Rzeczpospolita, спасылаючыся на прадстаўнікоў транспартнай галіны, нагадвае, што праз польска-германскую мяжу штогод праязджае каля 10 млн грузавікоў, якія забяспечваюць тавараабмен паміж краінамі на суму звыш 170 мдрд еўра. Рух на польска-літоўскай мяжы меншы, але таксама вымяраецца мільёнамі фураў.

«Нават невялікае запаволенне руху для бізнесу абяртаецца доўгімі чэргамі, што добра вядома перавозчыкам з кастрычніка 2023 года, калі Германія ў аднабаковым парадку аднавіла памежны кантроль», — піша газета.

эж